Суд над Ігарам Логвінавым працягнецца 9 студзеня

У Эканамічным судзе Мінска пачаўся суд над Ігарам Логвінавым — уладальнікам кнігарні "логвінаЎ". Прадпрымальніка вінавацяць у продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі.

Як перадае журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі, на суд не пусцілі амаль нікога з некалькіх дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі падтрымаць Логвінава. Афіцыйная прычына — адсутнасць адпаведнай залы. На суд змаглі трапіць толькі карэспандэнт Еўрарадыё, журналістка Радыё "Свабода", праваабаронца Алена Танкачова і жонка Ігара Логвінава.

На судзе Ігар Логвінаў не прызнаў сваёй віны і падаў шэраг хадайніцтваў. У сувязі з гэтым судовы працэс працягнецца ў пятніцу, 9 студзеня, у 14.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі