На таргах у Беларусі вырас курс долара
А вось расійскі рубель панізіўся.
На Беларускай валютна-фондавай біржы 13 красавіка прайшлі чарговыя таргі.
Курс долара павысіўся на 110 рублёў, і цяпер складае 14 440 рублёў.
Еўра таксама падаражэў — на 90 рублёў. У панядзелак на біржы за 1 еўра давалі 15 310 рублёў.
А вось расійскі рубель спыніў рост, якім адзначаўся на мінулым тыдні. Сёння ён страціў тры пункты і стаў роўны 277 беларускім.
Фота — dreamstime.com