На ўчастку ў Стоўбцах затрыманы назіральнік — начальнік штаба Чэрачня

Затрыманне Мікалая Лысянкова — назіральніка і даверанай асобы Сяргея Чэрачня
Затрыманне Мікалая Лысянкова — назіральніка і даверанай асобы Сяргея Чэрачня

Мікалая Лысянкова — кіраўніка перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чарачня — затрымалі ў Стоўбцах, дзе ён быў назіральнікам на выбарчым участку.

"Мікалай затрыманы — артыкул 23.34 [парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў . — Еўрарадыё]. Жонцы ўжо патэлефанавалі, намякнулі, каб рыхтавала рэчы, могуць да 72 гадзін трымаць яго. Па мінулым досведзе скажу, хутчэй за ўсё, цяпер напішуць пратакол, кінуць у камеру, а ў панядзелак правядуць суд. Але могуць і сёння суд намаляваць, каб ніхто не паспеў на яго з'явіцца", — расказаў Еўрарадыё давераная асоба Сяргея Чэрачня ў Стоўбцах Андрэй Буката.

Самога Букату выклікаюць у РУУС 7 жніўня да 15:00.

На ютуб-канале "Столбцы для жизни" апублікавана відэа затрымання Мікалая Лысянкова. На ім да кіраўніка штаба кандыдата ў прэзідэнты падыходзіць міліцыянер і кажа, што ў дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП і ён павінен праехаць у Стаўбцоўскае РУУС для праверкі.

На думку Андрэя Букаты, рэальнай прычынай затрымання магла стаць нізкая яўка на ўчастку, дзе ён і Мікалай Лысянкоў зарэгістраваныя назіральнікамі як давераныя асобы Сяргея Чэрачня.

"За тры дні па краіне яўка 22%, а ў нас на ўчастку — 8,2%. Калі нас абодвух затрымаюць, на ўчастку застанецца толькі адна дзяўчына, таксама давераная асоба. Мы не ведаем, ці вытрымае яна прэсінг і ці зможа даседзець. Я лічу, што нас затрымліваюць, каб зрабіць патрэбную яўку", — рэзюмуе назіральнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі