На Віцебшчыне пасля паездкі ў Італію шпіталізавалі вайскоўца
На Віцебшчыне пасля паездкі ў Італію шпіталізавалі вайскоўца. У вайсковай частцы, у якой ён служыць, правялі супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Населены пункт, у якім знаходзіцца вайсковец, не называецца. Адзначаецца, што яго шпіталізавалі для дадатковага абследавання. Сцвярджаецца, што адчувае ён сябе нармальна.
Як вядома, у пятніцу ў Беларусі аб'явілі пра шэсць новых пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам. Іх агульная колькасць дасягнула 27. У бальніцах знаходзяцца 24 чалавекі, траіх выпісалі.
"Мы нічога не хаваем, каб не было гэтай панікі", — заявіў 13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.