На волю выйшаў палітвязень, экс-памочнік пракурора Яўген Бабак

Яўген Бабак у бары

Яўген Бабак у бары / фота з яго старонкі ў Інстаграме

На волю выйшаў палітвязень, былы памочнік пракурора Яўген Бабак. Як заўважыла "Наша Ніва", ён апублікаваў сторыс у Інстаграме.

Бабак паставіў сэлфі з бара і напісаў: "Я тут агледжуся хутка. Калі не спадабаецца, назад паеду. Адчуваю сябе іншародным элементам. "Там" было прасцей".

Яўген Бабак працаваў памочнікам пракурора Першамайскага раёна Мінска. Ён атрымаў вядомасць, калі ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў у мінскім Уруччы ўначы 11 жніўня 2020 года. Праверку спынілі, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

На пачатку 2021 года сілавікі затрымалі Бабака, а яго кватэру разграмілі. У траўні 2022-га у Мінскім гарсудзе экс-пракуроры вынеслі прысуд — чатыры гады калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле двух палітычных артыкулаў — удзел у пратэстах і распальванне варожасці. Пазней імя Бабака дадалі ў спісы "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў", а Лукашэнка пазбавіў яго звання юрыста першага класа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі