На возеры ў Карэліі загінулі 13 маскоўскіх школьнікаў і адзін дарослы

На возеры ў Карэліі загінулі 13 маскоўскіх школьнікаў і адзін дарослы

На карэльскім возеры Сямозера падчас шторму загінулі 13 школьнікаў і дарослы інструктар, якія ладзілі сплаў. Падчас сплаву перакуліліся лодкі, на якіх былі 47 дзяцей і чацвёра дарослых інструктараў.

Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу па факце іх гібелі. Праваахоўнікі затрымалі трох чалавек — інструктараў Рэгіну Іванову і Людмілу Васільеву, а таксама намесніка дырэктара фірмы, якая арганізавала адпачынак дзяцей, Вадзіма Вінаградава.

Следчыя настойліва парэкамендавалі з'явіцца ўсім, хто меў дачыненне да арганізацыі паходу на возеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі