На выходныя сіноптыкі прагназуюць у Беларусі кароткачасовыя дажджы
Дождж / МУС Беларусі
У суботу, 18 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі, а па паўднёвым усходзе краіны ў многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 градусаў цяпла.
19 красавіка таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +8 градусаў па паўночным усходзе да +17 градусаў па паўднёвым захадзе Беларусі.