На Захадзе пачалі ўспрымаць Беларусь асобна ад Расіі?
Цягам апошніх месяцаў у Мінску прайшлі дзве буйныя міжнародныя канферэнцыі, а Мінск наведала шмат адметных замежных палітыкаў і чыноўнікаў — і з Еўрасаюза, і з ЗША.
Ці азначае гэта, што стаўленне да Беларусі ў нашых заходніх партнёраў змянілася і Мінск перасталі ўспрымаць выключна як сатэліта Масквы? Ці вераць на Захадзе, што знешняя палітыка Мінска не ўзгодненая з Крамлём? Ці будуць заходнія лідары ўспрымаць кіраўніка Беларусі як роўнага ім партнёра? Якія чаканні на Захадзе ад будучых беларускіх выбараў прэзідэнта і парламента? Ці будуць спробы ўплываць на вынік гэтых выбараў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, пазаштатны эксперт Фонду Карнэгі Балаш Ярабік.
У эфіры Еўрарадыё - эксперт Фонду Карнэгі Балаш Ярабік.
Слухаць ці запампаваць падкаст размовы ніжэй.