Набылі моц новыя нормы ўвозу і вывазу грошай праз мяжу ЕС

15 чэрвеня набылі моц новыя нормы ўвозу і вывазу вялікіх грашовых сум праз мяжу Еўрапейскага Саюза. Пра гэта паведамляе служба навін Прадстаўніцтва ЕС ва Ўкраіне і Беларусі. З гэтага моманту асобы, якія ўязджаюць на тэрыторыю Еўрасаюза або пакідаюць яе, павінны дэклараваць сумы, большыя за 10 тысяч еўра ў эквіваленце. Пры гэтым не мае значэння, правозіцца гэтая сума ў банкнотах ці, напрыклад, некрасіраваных чэках.

Паводле новых правілаў, мытныя службы Еўрасаюза маюць права праглядаць багаж асобаў, якія вандруюць праз мяжу ЕС, і затрымоліваць незадэклараваныя грашовыя сродкі.

Асноўнай мэтай распрацоўкі і ўвядзення гэтых правілаў з'яўляецца прафілактыка фінансавання пазапраўных дзеянняў, у прыватнасці – тэрарызму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі