Нацбанк Беларусі атрымаў доступ да таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы
Нацыянальны банк Беларусі з 4 верасня атрымаў доступ да таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы. Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны адзначае, што гэта "дазволіць пашырыць магчымасці па кіраванню Нацыянальным банкам актывамі ў замежнай валюце".
На сённяшні дзень прамы доступ да таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы маюць, акрамя Нацбанка Беларусі, беларускія банкі — "БПС-Ашчадбанк", "АСБ Беларусбанк" і "Белаграпрамбанк", а таксама 2 банкі з Таджыкістана і 1 — з Казахстана.
На Маскоўскай біржы лічаць, што допуск да таргоў нацыянальных банкаў дзяржаваў-чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза "надасць новы імпульс развіццю інтэграванага валютнага рынку і будзе садзейнічаць далейшаму павелічэнню аб'ёмаў таргоў нацыянальнымі валютамі".
Фота: ByMedia.net