Нацбанк Беларусі выключыў еўра з кошыка замежных валют

У Беларусі еўра выключылі з кошыка замежных валют / Еўрарадыё
У Беларусі еўра выключылі з кошыка замежных валют / Еўрарадыё

Нацбанк Беларусі з 12 снежня выключае еўра з кошыка замежных валют, паведамляецца на сайце фінансавага рэгулятара.

Далей валютны кошык будуць складаць расійскія рублі (60%), долары ЗША (30%), кітайскія юані (10%).

Пры гэтым таргі па еўра на Беларускай валютна-фондавай біржы працягнуцца. Афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе вызначацца на падставе інфармацыі пра крос-курс еўра да долара на міжнародных фінансавых рынках.

Гэтыя змены ў Нацбанку тлумачаць тым, што сёлета значна знізілася тавараабарачэнне з краінамі ЕС і разлікі ў еўра. Затое выраслі аб'ёмы знешняга гандлю з Расіяй і разлікі ў расійскіх рублях. Таксама вырас гандаль з Кітаем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі