Нацбанк знізіў на 10% норму абавязковага продажу валютнай выручкі
Для прадпрыемстваў. Цяпер яна складае 30%.
Нацыянальны банк Беларусі знізіў норму абавязковага продажу валютнай выручкі для прадпрыемстваў. Дагэтуль яна складала 40%, цяпер — 30%. Адпаведную пастанову Нацбанк прыняў 13 красавіка.
Як адзначае БЕЛТА, мяркуецца, што зніжэнне на 10% нормы абавязковага продажу валютнай выручкі будзе стымуляваць айчынныя прадпрыемствы да скарачэння знешняй дэбіторскай запазычанасці (а яна складае трыльёны рублёў). Таксама гэты крок мусіць палепшыць іх фінансавы стан.
Пастанова Нацбанка ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і, такім чынам, пачала дзейнічаць.
Фота: Reuters