Начальнік аддзела з МТС затрыманы за "зліў" інфармацыі ў "Чорную кнігу Беларусі"

Затрыманы ў Мінску супрацоўнік МТС
Затрыманы ў Мінску супрацоўнік МТС

У Мінску за "зліў" асабістых звестак сілавікоў і высокапастаўленых службовых асоб у "Чорную кнігу Беларусі" затрыманы начальнік аддзела з МТС. Мужчына супрацоўнічаў з ЧКБ каля года і перадаў дадзеныя пра 100 абанентаў і іх званкі.

Кадры з затрыманым распаўсюджваюць праўладныя тэлеграм-каналы. "Начальнік аддзела буйной кампаніі мабільнай сувязі, карыстаючыся сваім службовым становішчам, па заданнях з-за мяжы незаконна ажыццяўляў доступ да канфідэнцыйнай базы не толькі асабістых дадзеных, але і тэлефонных злучэнняў абанентаў", — пішуць там.

Затрыманы мужчына расказвае пра сябе, што працуе ў МТС начальнікам аддзела білінгу і тарыфікацыі. На камеру яго прымусілі сказаць, што ён супрацоўнічаў з "Чорнай кнігай Беларусі" каля года — да чэрвеня 2021-га. За гэты час ён паспеў перадаць супернікам Лукашэнкі звесткі пра больш чым 100 грамадзян.

Дома ў менеджара знайшлі БЧБ-сцяг і — трэба ж! — грошы.

Начальник отдела из МТС задержан за "слив" информации в "Чёрную книгу Беларуси"

Тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі" спецыялізаваўся на публікацыі асабістых дадзеных сілавікоў і прадстаўнікоў беларускіх уладаў, датычных да рэпрэсій. Нядаўна высветлілася, што цягам 9 месяцаў у адміністрацыі канала быў супрацоўнік ГУБАЗіК. Пэўны час ён нават кіраваў ЧКБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі