Начальнік цягніка нелегальна пераправіў у Расію амаль 100 грузінаў
Начальнік цягніка Мінск—Масква падазраецца ў незаконнай перапраўцы грамадзянаў Грузіі ў Расію, паведамляе telegraf.by. На яго завялі крымінальную справу. Сам ён мае грузінскае грамадзянства, але стала жыве ў Беларусі. Падазроны меў саўдзельніка. Паводле звестак міліцыі, разам яны пераправілі каля 100 грузінскіх падданых. Цяпер ім пагражае да пяці год турмы. Беларусь часта выкарыстоўваюць для нелегальнага транзіту з Грузіі ў Расію, бо тут для грузінаў няма памежнага кантролю. А вось паміж Масквой і Тбілісі дзейнічае візавы рэжым.