Начальнік спарткомплекса пад Гродна папаўся з марыхуанай
Гродзенская міліцыя затрымала начальніка спарткомплекса “Нёман” у Каробчыцах, які захапляўся марыхуанай. Праваахоўнікі ўжо мелі інфармацыю, што гэты 35-гадовы мужчына спажывае наркотыкі, таму і вырашылі яго праверыць. “Зёлкі” знайшлі на гарышчы адміністратыўнага будынку — там падазраваны яе сушыў. Таксама ён меў крыху марыхуаны ў шкляным слоіку. Усяго канфіскавалі каля кілаграма дурману.
Высветлілася, што мужчына рабіў наркотык з дзікіх канопляў, сабраных каля Скідаля. Па інфармацыі аператыўнікаў, раней былі заўважаныя хмызнякі канопляў каля гарналыжнага курорту ў Каробчыцах. Але тады не знайшлі гаспадара гэтай “плантацыі”, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.
Фота з архіву