Нацыянальны банк Беларусі сёння зніжае стаўку рэфінансавання
У сераду, 17 жніўня, Нацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 18% гадавых. Дагэтуль яна складала 20%. З 25% да 23% гадавых зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў.
Як адзначае прэс-служба Нацбанка, гэтыя рашэнні былі прынятыя пасля аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, стану плацёжнага балансу, сітуацыі на валютным і фінансавым рынках краіны. Адзначаецца, што зніжэнне працэнтных ставак мусіць палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый па выкананню крэдытных абавязацельстваў перад банкамі. Такім чынам будуць зменшаныя рызыкі для фінансавай стабільнасці, мяркуюць у Нацбанку.