Нацыянальны сход "гатовы да канструктыўнага дыялогу" з Еўрасаюзам

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідыума Савета рэспублікі і савета Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі ў сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

Нацыянальны сход "гатовы да канструктыўнага дыялогу, але выключна на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя".

"Не абмежавальныя меры, а толькі пошук узаемаразумення і ўзаемадзеяння з'яўляецца адзіна правільным і надзейным інструментам вырашэння праблемаў", гаворыцца ў заяве.

Таксама адзначаецца, што "шэраг заходніх калегаў" сканцэнтраваўся "на эмацыйнай крытыцы вымушаных дзеянняў беларускага боку". Маўляў, Еўрапарламент "не павінен выступаць ініцыятарам канфрантацыі Еўрасаюза з яго бліжэйшымі суседзямі".



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі