Нацыянальны стадыён у Мінску будзе мець кітайскі каларыт

Нацыянальны стадыён у Мінску будзе мець кітайскі каларыт

Архітэктурнае аблічча Нацыянальнага стадыёна Беларусі ў Мінску будзе мець кітайскі каларыт. Пра гэта 17 лістапада падчас наведвання завода “БелДжы” заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, стадыён будзе пабудаваны з дапамогай кітайцаў. “Гэта найхутчэй будзе падарунак [кіраўніка КНР] Сі Цзіньпіна…, — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. — Я прасіў Сі Цзіньпіна,свайго сябра, каб ён пабудаваў яго з кітайскім каларытам, каб усе, не толькі беларусы, бачылі, што гэта ўзор сяброўства з кітайскім народам”.

Аляксандр Лукашэнка сказаў таксама, што на сённяшні дзень ідзе выбар месца для будаўніцтва. Раней меркавалася, што Нацыянальны стадыён будзе знаходзіцца каля стадыёна “Трактар”, які планавалася рэканструяваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі