Над БелАЭС сёння будзе шум і пара
Беларуская АЭС / t.me/Minenergo_by
Над другім блокам Беларускай АЭС 25 траўня будзе пара і шум, папярэджвае прэс-служба Мінэнерга.
Хвалявацца з гэтай нагоды не варта, кажуць у ведамстве. На станцыі праводзіцца планавае выпрабаванне з тэставаннем ахоўных прылад парагенератара. Пара, як абяцаюць, будзе чыстая і бяспечная.
Пасля выпрабаванняў на другім энергаблоку працягнуць асваенне магутнасці рэактара.
Як распавядала Еўрарадыё, 13 траўня другі блок БелАЭС упершыню ўключылі ў электрасетку. Увод блока ў эксплуатацыю павінен адбыцца напрыканцы года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.