Над брэменскім аэрапортам з'явіўся НЛА і паралізаваў працу (відэа)
У ноч на 7 студзеня невядомы лятаючы аб'ект знаходзіўся ў небе над аэрапортам на працягу трох гадзінаў.
Вядома, што НЛА завіс у 300 метрах над зямлёй. З-за гэтага давялося адмяніць ці перанакіраваць некалькі рэйсаў.
Паліцыя распачала расследаванне. "Мы дагэтуль не ведаем, што гэта было. Але штосьці ўсё ж там было", — цытуе словы прадстаўніка брэменскай паліцыі нямецкае інфармагенцтва DPA.