Над затрыманымі студэнцкімі актывістамі, верагодна, хутка прызначаць суд

Над затрыманымі студэнцкімі актывістамі, верагодна, хутка прызначаць суд

Верагодна, неўзабаве будзе прызначаны суд над студэнцкімі актывістамі, якіх затрымалі ў лістападзе 2020-га. Як піша TUT.by, следства па справе скончанае. Апошнія тыдні абвінавачаныя знаёміліся з матэрыяламі справы.

12 сакавіка ў актывістаў скончыўся чарговы тэрмін утрымання пад вартай. Як кажуць сваякі, гэты тэрмін студэнтам працягнулі да 27 сакавіка. 

Іх вінавацяць па ч. 1 арт. 342 КК "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У справе 36 тамоў. 

Сваякі Ксеніі Сырамалот кажуць, быццам справа перададзеная для азнаямлення ў пракуратуру. 

12 лістапада супрацоўнікі КДБ затрымалі дзевяць студэнтаў і правялі ў іх ператрусы. Гэта:

Марыя Каленік, БДАМ;

Ксенія Сырамалот, БДУ;

Кася Будзько, БДПУ;

Яна Арабейка, БДПУ;

Ягор Канецкі, БДУ;

Глеб Фіцнер, МДЛУ;

Ілля Трахтэнберг, адлічаны студэнт БДУ;

Вікторыя Гранкоўская, адлічаная студэнтка БНТУ;

Анастасія Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ.

У той жа дзень была затрыманая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава і выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады і прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям. Ім выставілі тое ж самае абвінавачанне.

Праз два тыдні, 26 лістапада, супрацоўнікі КДБ затрымалі студэнтку мехмата БДУ Таццяну Якельчык — па тым самым абвінавачанні. Яна таксама знаходзіцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі