НАДА пра Мілдранат для ХК “Юнацтва-Мінск”: Мы самі здзіўленыя

НАДА пра Мілдранат для ХК “Юнацтва-Мінск”: Мы самі здзіўленыя

У Нацыянальным антыдопінгавым агенцтве здзіўленыя закупкай, якую размясціў хакейны клуб “Юнацтва-Мінск”. У спісе лекаў ёсць Мілдранат, прэпарат, які Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (Wada) празнала допінгам у 2016 годзе.

Дырэктар НАДА Дзяніс Мужухін выказаў Еўрарадыё здагадку, што прэпарат набываюць для трэнераў ці персаналу.

Дзяніс Мужухін: “Вядома, гэта ненармальна. Не ведаю, у якіх мэтах яго набываюць. Можа быць, некаму гэты прэпарат патрэбны ў тэрапеўтычных мэтах. Можа, для персаналу, трэнеры перажываюць ці калектыў”.

З-за Мілдранату сёлета было шмат дыскваліфікацый. У прыватнасці, беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сілу не патрапіў на Алімпіяду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі