Надвор'е 12 сакавіка ў Беларусі: парывісты вецер і галалёдзіца
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 12 сакавіка, у Беларусі чакаюцца парывісты вецер і галалёдзіца. У сувязі з гэтым у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, папярэджваюць сіноптыкі.
Сёння ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу. Месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях пройдзе моцны снег, у астатніх раёнах ён будзе кароткачасовым.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да +6 градусаў. Днём — ад -2 да +3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.