Надвор'е 2 студзеня: снег, галалёд і аранжавы ўзровень небяспекі
Зіма ў Мінску / Еўрарадыё
У нядзелю 2 студзеня ў Беларусі чакаецца снег, які будзе пераходзіць у дождж, галалёд і туман. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Падзьме паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы моцны парывісты вецер.
Уначы тэмпература паветра апусціцца да -1 на паўднёвым захадзе краіны, і да -13 на паўночным усходзе. Пры праясненнях будзе -14 -17. Днём на ўсходзе Беларусі слупок тэрмометра апусціцца да -6-ці, на захадзе — падымецца да +5-ці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.