Надвор'е 4 снежня: галалёдзіца і да мінус 16 градусаў
Зіма ў Беларусі
Галалёдзіцу і да мінус 16 градусаў чакаюцца ў Беларусі 4 снежня. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У панядзелак будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, днём месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 4 па паўднёвым захадзе да мінус 12 па паўночным усходзе, пры праясненнях чакаецца да 16 градусаў марозу. Днём: мінус 2-8 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.