Надвор'е на чацвер 14 ліпеня: дажджы, навальніцы і да +25

Надвор'е на чацвер 14 ліпеня: дажджы, навальніцы і да +25

У чацвер 14 ліпеня па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажды, месцамі магчымы навальніцы, паведамляе "Белгідрамет". Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Вецер заходні з парывамі да 14 м/с.

У Мінску верагоднасць ападкаў складзе 60-70%. Тэмпература паветра ў сталіцы — 21-23 цяпла. 

У Брэсце будзе цяплей за ўсё — да +25-ці. Моцных дажджоў у горадзе над Бугам сіноптыкі не прагразуюць.

У Віцебску пройдуць дажджы з навальніцамі. Слупок тэрмоментра спынецца на +22. 

У Гомелі дажджы малаверагодныя, як і парывы ветру. Тэмпература паветра — +21 +23. Такая ж тэмпература будзе ў Гродна. Дажджу тут асабліва не прадбачыцца, але моцны вецер цалкам магчымы.

У Магілёве будзе дажджліва, магчымая навальніца, а пры ёй і ўзмацненне ветру. Тэмпература — +20 +22.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі