Надвор'е на нядзелю 11 верасня: моцныя дажджы і вецер

Восень у Мінску / Еўрарадыё
Восень у Мінску / Еўрарадыё

У нядзелю 11 верасня па тэрыторыі Беларусі пройдуць моцныя дажджы, у сувязі з чым сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, ноччу і раніцай амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, днём — месцамі моцныя. Вецер будзе мяняцца: ад умеранага да моцнага парывістага пры залевах.

Уначы тэмпература паветра складзе ад 5 да 11 градусаў цяпла. Удзень будзе да +14-ці, у Гомельскай вобласці — +16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі