Надвор'е на нядзелю: моцны вецер, дажджы і мокры снег
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 21 лістапада, у Беларусі чакаецца моцны вецер, дажджы і мокры снег, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, а мокры снег — па паўночным усходзе. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, месцамі з парывамі да 15-18 м/с.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +1 да +7. Днём прагназуецца 3-9 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.