Надвор’е на панядзелак: будзе воблачна, чакаюцца начныя замаразкі
Чакаюцца начныя замаразкі / pixabay.com
Ноччу 1 траўня слупкі тэрмометраў апусцяцца да 5 градусаў ніжэй за нуль. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У начныя гадзіны будзе пераважна без ападкаў. Але па паўночным усходзе месцамі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы.
Днём паветра прагрэецца да +12 — +17 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.