Надвор’е на панядзелак: да +5 і невялікія ападкі
Сіноптыкі прагназуюць да -10 ноччу і да +5 днем / pixabay.com
13 лютага будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Месцамі пройдзе снег, мокры снег ці дождж. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -1 да -7 градусаў, а пры праясненнях — - 8 — -10 градусаў. Днём пацяплее да - 1 — + 5 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.