Надвор'е на панядзелак: галалёдзіца, туман і да -6
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Галалёдзіца і туман чакаюцца ў Беларусі 23 студзеня. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У панядзелак надвор'е будзе воблачным, месцамі пройдуць невялікія ападкі: мокры снег і дождж.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад -3 да +3 градусаў, па поўначы краіны ноччу яна апусціцца да -6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.