Надвор'е на панядзелак: сіноптыкі працягнулі жоўты ўзровень небяспекі
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Сіноптыкі працягнулі жоўты ўзровень небяспекі на панядзелак. 5 снежня на асобных участках дарог Беларусі захаваецца галалёдзіца.
У Мінску будзе пахмурна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Чакаецца паўднёва-ўсходні вецер 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -9 да -7, днём — ад -7 да -5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.