Надвор'е на панядзелак: у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
12 снежня ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У панядзелак на дарогах краіны чакаецца галалёдзіца, паведамляюць сіноптыкі.
Пачатак тыдня будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы часам ападкі: снег, мокры снег, дождж, па поўначы краіны чакаецца моцны снег, мяцеліца.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -7 да +1. А днём чакаецца ад -6 да 0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.