Надвор'е на пятніцу 2 ліпеня: град, шквалістыя вятры і да +28
У пятніцу 2 ліпеня на большай частцы Беларусі пройдуць навальніцы, перадае "Белгідрамет". Уначы па поўдні краіны і часам удзень сіноптыкі абяцаюць залевы, шквалісты вецер і нават град. Відаць, нездарма аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі!
Пры гэтым будзе воблачна з праясненнямі. Уначы тэмпература паветра складзе 13-19 цяпла, а ўдзень — да +28. У Мінску будзе +23. Адпачнем ад спёкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.