Надвор'е на сераду 13 ліпеня: залевы, вецер і аранжавы узровень небяспекі
На сераду 13 ліпеня сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. "Белгідрамет" паведамляе, што па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць моцныя дажджы, магчымыя навальніцы і моцны вецер.
"Уначы ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, у начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с", — папярэджваюць сіноптыкі.
Уначы слупок тэрмометра будзе вагацца паміж 10 і 15 градусамі цяпла. Удзень будзе ад +14 да +20. На захадзе краіны — да +23-х.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.