Надвор'е на сераду: усё яшчэ галалёдзіца, будзьце акуратныя на дарогах
Рыхтуйцеся да марозу: тэмпература паветра ў асобных раёнах апусціцца да -9°С.
Галалёдзіца захаваецца на асобных участках дарог 14 снежня, у сераду, кажуць у Гідраметцэнтры.
Надвор'е ў гэты дзень будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай вільготнай паветранай масе.
"Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне чакаецца невялікі снег, слабы галалёд", — кажуць сіноптыкі.
Вецер будзе паўднёва-заходнім умераным. Падрыхтуйцеся да маразоў: тэмпература паветра будзе вагацца ад -3 да -9°С, а ўначы слупок тэрмометра можа апусціцца да -10..-12°С.
Крыху пацяплее ўжо ў чацвер: у асобных раёнах паветра прагрэецца да +2 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.