Надвор'е ў Беларусі: у панядзелак будзе да +14
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У панядзелак, 12 верасня, у Беларусі будзе воблачна, месцамі дажджы і слабы туман у ранішнія і вячэрнія гадзіны. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер будзе ўсходнім, умераным.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 6 да 11 градусаў цяпла. Днём будзе ад +9 да +14 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.