Надвор'е ў Беларусі: у панядзелак будзе да +15
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 24 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
Уначы месцамі, а днём пераважна па заходняй палове чакаюцца невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, днём — з пераходам на паўднёвы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ў начны час складзе ад +2 да +8 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +6 да +15.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.