Надвор'е у нядзелю: месцамі — моцны вецер, месцамі — галалёдзіца

Днём і вечарам тэмпература паветра — класічныя “каля нуля”. Але месцамі паветра прагрэецца да +5°С / pixabay
Днём і вечарам тэмпература паветра — класічныя “каля нуля”. Але месцамі паветра прагрэецца да +5°С / pixabay

У некаторых рэгіёнах Беларусі ў нядзелю, 19 лютага, будзе ветрана. Парывы могуць дасягаць 15-18 м/с, папярэдзілі сіноптыкі. Вецер будзе заходнімі.

Кіроўцам варта быць асабліва асцярожнымі, таму што на асобных пляцоўках дарог захоўваецца галалёдзіца.

У цэлым жа надвор'е будзе хмарным з распагоджаннямі. Месцамі пройдзе снег, мокры снег і дождж. Слупок тэрмометра ўдзень падымецца да -1..+5°С. У Мінску ледзь халаднавацей — удзень +1..+3°С, увечар -1..+1°С.

Сіноптыкі папярэдзілі: у панядзелак, 20 лютага, месцамі па рэспубліцы захаваецца моцны вецер, а на асобных пляцоўках дарог – галалёдзіца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі