Надвор'е ў панядзелак, 22 жніўня: спёка і без ападкаў
Летая раніца / Еўрарадыё
У панядзелак 22 жніўня чакаецца спякотнае надвор'е, без ападкаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць, ноччу і раніцай — слабы туман. Вецер — усходні і паўднёва-ўсходні, слабы, часам умераны.
Уначы тэмпература паветра складзе 12-18 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 30 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.