Надвор'е ў панядзелак: дажджы і тэмпература ніжэй за кліматычную норму

Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё

У панядзелак, 23 траўня, па паўднёвай палове Беларусі пройдуць дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вільготнасць чакаецца каля 60%, вецер умераны. Тэмпература ноччу — ад +4 па паўночным усходзе да +9 па паўднёвым захадзе. Днём будзе 13-18 градусаў.

Прычына нязвыклага халоднага траўня — паветраныя масы з Балтыкі. Яны ўтрымліваюць паніжаны тэмпературны фон на 3-7 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі