"Надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: "Жыве Беларусь!" — зварот Зяленскага

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / прэс-служба прэзідэнта Украіны

У сваім навагоднім звароце прэзідэнт Украіны Уладізімір Зяленскі згадаў Беларусь. Згадка прагучала ў кантэксце антыімперскай барацьбы краін былога Савецкага Саюза.

"Калі сёння Расія цісне вам руку, гэта не значыць, што заўтра гэтай жа рукой яна не пачне вас забіваць. Бо расіяне баяцца вольных. Таму, што ім гэта не знаёма. Баяцца свабоды. Яны нарадзіліся пры Пуціне, пайшлі ў школу пры Пуціне, пайшлі служыць пры Пуціне і паміраюць за ягоныя хворыя ідэі. І таму так важна сёння падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду. Тых, хто не здае яе ў Кішынёве. Тых, хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: "Жыве Беларусь!" — заявіў Зяленскі.

Таксама ён паабяцаў, што ў 2025 годзе Украіна зробіць усё, каб спыніць Расію і скончыць вайну. "Для мяне гонар быць прэзідэнтам такіх людзей — украінцаў, якія даказваюць, што ніякая крылатая ракета не зможа перамагчы нацыю, у якой ёсць крылы", — падкрэсліў палітык.

Ён нагадаў, што Расія скрала тысячы  жыццяў украінцаў, таму справядлівы мір не можа быць заключаны паводле прынцыпу "пачнем з чыстага аркуша".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі