Надзея Ермакова захоўвае грошы на рублёвым укладзе “Пенсійны”

Пра гэта паведаміла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова падчас жывой лініі. Еўрарадыё запыталася, на які ўклад цяпер выгадней рабіць стаўку, на рублёвы ці валютны.

Надзея Ермакова парэкамендавала пралічваць выгаду ад укладу самім, каб не было на каго крыўдзіцца, але заўважыла, што да канца года рублёвыя ўклады, згодна з палітыкай Нацбанка, будуць выгаднейшымі.

“На сённяшні дзень магу сказаць, што ў беларускіх выгадней класці грошы, і такую палітыку Нацбанк будзе праводзіць да канца года. У наступным годзе будзе такая ж палітыка, каб рублёвыя ўклады па даходнасці былі выгаднейшымі”.

Надзея Ермакова прызналася, што захоўвае грошы на рублёвым дэпазіце.

“У мяне невялікая стаўка, недзе 27%, калі не памыляюся. У мяне ўклад “Пенсійны”, з якога грошы можна здымаць штодзень. Я цяпер без жылля — будуюся, таму іншым разам трэба разлічвацца з будаўнікамі. Я сціплы чалавек, таму і на дэпазіце ў мяне невялікая стаўка, каб мяне як старшыню Нацбанка не папракнулі, што я праводжу палітыку высокіх ставак”, — гаворыць Надзея Ермакова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі