НАК: Абвінавачванні з беларускіх весляроў ва ўжыванні мельдонію здымуць

НАК: Абвінавачванні з беларускіх весляроў ва ўжыванні мельдонію здымуць

Абвінавачванні беларускіх весляроў ва ўжыванні забароненага прэпарату мельдонію будуць знятыя. Пра гэта інфармуе Нацыянальны алімпійскі камітэт са спасылкай на на заяву прэс-службы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА), перадае БЕЛТА.

Згодна з заявай, ВАДА апублікавала новыя звесткі наконт тэрмінаў, за якія мельдоній выводзіцца з арганізму. Гэта адбылося дзякуючы настойлівым зваротам у ВАДА, у тым ліку прадстаўнікамі Беларусі. Новыя звесткі дазваляюць арганізацыі даць рэкамендацыі ў выпадках, калі спартоўцы заяўляюць, быццам ужывалі гэтае рэчыва да ўнясення яго ў спіс забароненых.

Як сцвярджае Нацыянальны Алімпійскі камітэт Беларусі, новыя вынікі даследаванняў пацвярджаюць невінаватасць беларускіх весляроў, якія рыхтуюцца да Алімпіяды-2016.

12 красавіка на трэніровачнай базе ў французскім Ла Тампль-сюр-Ло адбыўся ператрус у размяшчэнні беларускай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ. Ператрус ініцыявала антыдопінгавае агенцтва Парыжа, дазвол на яго даў пракурор горада Ажэна. Тады ж на адрас беларускіх спартоўцаў прагучалі абвінавачванні ва ўжыванні мельдонію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі