Намеснік дырэктара завода Аўтапровад атрымаў 6,5 года за карупцыю

Былы намеснік дырэктара шчучынскага завода “Аўтапровад” за хабар атрымаў 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд вынес суд Маскоўскага раёна Мінска.

Намесніка дырэктара абвінавацілі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры за тое, што заключыў дамову на пастаўку кабельнай прадукцыі расійскай кампаніі па заніжаным кошце. У якасці ўзнагароджання абвінавачаны запатрабаваў 3% ад сумы ўсёй дамовы.

13 ліпеня адвакаты асуджанага падалі касацыйную скаргу, але прысуд застаўся без зменаў і ўжо набыў моц.

Як паведамляе старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева, мужчыну затрымалі ў Мінску пры атрыманні хабару. Пры сабе ён меў каля 14 тысяч долараў. Пры гэтым менеджар заявіў, што знайшоў гэтыя грошы каля сваёй машыны на дарозе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі