Намеснік старшыні Савета Рэспублікі на самаізаляцыі праз COVID-19

Анатоль Ісачанка / zhodinonews.by
Анатоль Ісачанка / zhodinonews.by

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка пайшоў на самаізаляцыю праз COVID-19. "На жаль, другая хваля COVID не прымусіла сябе чакаць",напісаў ён у "Фэйсбуку".

Анатолю Ісачанку 54 гады. Раней ён займаў пасаду кіраўніка Мінаблвыканкама.

— Наша галоўная задача — засцерагчы сябе, родных і блізкіх. Гэта асабістая адказнасць і дысцыпліна кожнага з нас! Наша добрасумленнае стаўленне да сябе не толькі ўратуе нам здароўе, але будзе добрай падтрымкай і дапамогай для дактароў, — піша Ісачанка.

Пры гэтым шырока вядома, што ні ў Доме ўрада, ні ў парламенце практычна ніхто не носіць маскі, бо гэта не прынята ў асяроддзі Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі