Нападаючага Уладзіміра Юрчанку бясплатна аддалі ў Магілёў
Футбаліст будзе да канца года выступаць за "Дняпро" на правах бясплатнай арэнды.
Нагадаем, правы на 24-гадовага Уладзіміра Юрчанку належаць салігорскаму "Шахцёру". У гэтым сезоне ён ужо гуляў за "Дняпро", забіў толькі адзін гол, затое ў браму барысаўскага БАТЭ. Пасля футбаліст спрабаваў працаўладкавацца ў Расіі і ва Украіне, дзе быў на праглядах, але няўдала. Апошнім яму адмовіў запарожскі "Металург", інфармуе "Прессбол".
Фота — footballtop.ru