Нападаючы БАТЭ дыскваліфікаваны на тры еўракубкавыя матчы
Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў дыскваліфікаваны на тры еўракубкавыя матчы. Такое рашэнне прыняла дысцыплінарная камісія УЕФА. Яна разгледзела эпізод нядаўняга паядынка ў Барысаве паміж БАТЭ і
ісландскім "Хабнарф’ёрдзюрам", калі адбылася сутычка паміж
Радзівонавым і абаронцам гасцей. Абодва футбалісты былі выдаленыя з
поля.
Такім чынам, БАТЭ згуляе ўсе дзве гульні 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць румынскай “Сцяўа” без свайго найлепшага нападніка.
Прапусціць ён і наступны матч (альбо ў Лізе чэмпіёнаў - у выпадку поспеху БАТЭ, альбо ў Кубку УЕФА - у выпадку паразы барысаўчан ў паядынках са "Сцяўа").
Нагадаем, сёння ў 20 гадзінаў у Барысаве пачнецца першая гульня паміж беларускім і румынскім чэмпіёнамі.
БЕЛТА