Нараджэння якіх ідэй чакаюць арганізатары фэсту "Абдзіраловіч"?

Нараджэння якіх ідэй чакаюць арганізатары фэсту "Абдзіраловіч"?

20 верасня ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе фестываль ідэй "Абдзіраловіч". Арганізатары гэтай "падзеі думкі" — Беларускі калегіюм і Галерэя сучанага мастацтва "Ў". Падчас фэсту плануецца ні больш ні менш, як разабрацца, "Што нам рабіць з краінай", "Як пачаць думаць", абмеркаваць "Плыні свядомасці ў культурным полі", а ў "Час маніфестаў" прагучаць "12 галасоў".


Якое месца ў прасторы беларускага мыслення займае асоба Абдзіраловіча? Арганізатары сапраўды вераць, што значныя і лёсавырашальныя ідэі могуць нарадзіцца падчас фестывалю? Што з сябе ўяўляе сучаснае "беларускае мысленне", ці існуе яно ўвогуле і дзе яго шукаць? Якое дачыненне да гэтай інтэлектуальнай імпрэзы мае "электрычны гарадзенскі шаман “.К”"?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць філосаф, паэт, перакладчык, гісторык ідэй Ігар Бабкоў і культуролаг Максім Жбанкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі