“Народная Канстытуцыя”: што гэта такое і навошта?
Ці будзе праведзены рэферэндум па змене Канстытуцыі, яшчэ дакладна не вядома. Але ў любым выпадку беларускі рэжым прапануе беларусам выбар з дзвюх варыянтаў Канстытуцыі. І абодва — напісаныя пад аднаго канкрэтнага чалавека. Апаненты рэжыму вырашылі даць свой адказ і пачалі распрацоўваць свае варыянты Новай Канстытуцыі. Адзін ужо мае штаб Святланы Ціханоўскай, пра яшчэ адзін загаварылі ў офісе Паўла Латушкі. Нават кампанію распачалі з гучнай назвай “Народная Канстытуцыя”.
Чаму ўзнікла патрэба ў яшчэ адным варыянце Канстытуцыі? У НАУ разлічваюць, што і іх варыянт будзе вынесены на рэферэндум, ухвалены Лукашэнкам? Якое дачыненне да праекта мае спявачка Агурбаш і ці бяспечна браць удзел у кампаніі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заснавальніца некамерцыйнай арганізацыі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.